Што вядома пра страты Расеі ва Украіне?



На падставе адкрытых крыніц Руская служба Бі-бі-сі ўстанавіла, што пацверджаны імёны ўжо 2336 расейскіх ваенных, якія загінулі падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта амаль у два разы перавышае апошнюю лічбу страт, афіцыйна агучаную Мінабароны Расеі.

Бі-бі-сі засноўвае свой аналіз толькі на паведамленнях, якія змяшчаюць канкрэтную інфармацыю аб загінуўшым, уключаючы поўнае імя і званне і, па магчымасці, месца пахавання.

На фота: На могілках Краснадара адвялі асобны ўчастак для пахавання вайскоўцаў.

Часцей за ўсё пра загінулых паведамляюць мясцовыя ўлады, адукацыйныя ўстановы, дзе вучыліся вайскоўцы, а таксама сваякі. Але пра некаторыя страты не паведамляюць публічна.

Апошні раз Мінабароны Расеі афіцыйна адчыталася аб стратах 25 сакавіка, паведаміўшы пра гібель 1351 вайскоўца. Спіс, сабраны Бі-бі-сі пры дапамозе каманды валанцёраў, змяшчае ў 1,8 разоў больш прозвішчаў.

Генштаб Украіны называе куды большую лічбу – больш за 26 тыс. загінулых расейскіх вайскоўцаў.

Фота: bbc.com