Што выкарыстоўваюць на пікетах у Баранавічах?
Прэтэндэнты ў кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў з Баранавічаў актыўна ладзяць пікеты на цэнтральных вуліцах у шматлюдных месцах. Гараджан прыцягваюць бел-чырвона-белыя сцягі. Адзін з апошніх пікетаў, у якім прымалі ўдзел Таццяна Малашчанка і Рыгор Грык, звярнуў на сябе ўвагу не толькі сімволікай, але і вопраткай Грыка. Ён быў апрануты ў канцлагерную робу.
Актывісты не хаваюць, што выкарыстоўваюць выбарчую кампанію ў сваіх мэтах, кажа сябра аргкамітэта партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Малашчанка:
– Для людзей, якія не хочуць падпісацца за кандыдата, якія кажуць, што не жадаюць удзельнічаць у выбарах, у гэтым цырку, мы таксама маем для такіх людзей важнейшыя прапановы за той збор подпісаў.
Рыгор Грык:
– Я выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам, каб нагадаць, што мы беларусы. І сцяг – сімвал нашай свабоды.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:
– Для нас важны сам працэс, магчымасць сабраць кантакты.
Паводле пікетоўшчыкаў, людзі падпісваюцца пад рознымі ініцыятывамі, а таксама ставяць подпісы за іх як за магчымых кандыдатаў у дэпутаты.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы