Шуневіч: У Менску будуць працаваць расейскія паліцэйскія
Расейскія паліцэйскія будуць задзейнічаны на буйных спартыўных падзеях у Беларусі.
„Расейскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць мер па забеспячэнні грамадскага парадку”, — заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі ў Наваполацку пасля сустрэчы з расейскім міністрам Уладзімірам Калакольцавым, паведамляе БелТА.
Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін. Назвы гэтых краін не называюцца.