Шушкевіч: Расея хоча панаваць там, дзе ёсць расейскамоўныя



„Гаварыць пра расейска-ўкраінскія адносіны і канфлікт – не зусім магчыма, таму што трэба гаварыць пра дзеянні аднаго канкрэтнага чалавека. Ён ведаў, што яго рэйтынгі падаюць, і вырашыў іх падняць зусім непрывабнымі метадамі, выкарыстоўваючы некаторыя рысы расейскіх грамадзян”, – адзначыў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрв’ю для нашага радыё:

– У савецкі час гэта гучала так: “Была б страна родная и нет других забот”. Цяпер гэта гучыць так: “Расея мае права займацца тым, чым хоча там, дзе ёсць расейскамоўныя людзі”. Калі скінуць гэту маску, то Расея хоча панаваць там, дзе ёсць расейскамоўныя людзі. Па прычыне таго, што ніхто не можа запярэчыць гэтаму падыходу, які характарызуецца галоўнай рысай расейскіх уладароў – не шкадуецца чалавечае жыццё.

Для любога заходняга палітыка жыццё чалавека – самае галоўнае. Станіслаў Шушкевіч не бачыць добрага сцэнарыя развіцця падзей, паколькі не бачыць магчымасці стрымаць ваенную агрэсію Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя