Швед «выставіў рахунак» Германіі на 500 млрд даляраў за ВАВ
Германія нанесла Беларусі шкоду ў 500 млрд даляраў у сучасных цэнах за час Вялікай Айчыннай вайны. У такую суму страты краіны ацаніў генпракурор Андрэй Швед. Паводле яго слоў, пракуратура вывучае магчымы матэрыяльны ўрон, які быў нанесены дзеяннямі «немцаў і іх памагатых».
Па словах Шведа, ацэнка ў 500 млрд даляраў з’яўляецца мінімальнай і заснавана на вывучэнні архіўных матэрыялаў, у тым ліку Нюрнбергскага працэсу. Генпракурор паабяцаў падрыхтаваць вялікі пакет дакументаў для службовых асоб замежных дзяржаў, у якіх будзе распавядацца «пра зверствы фашыстаў і іх памагатых ў Беларусі, а таксама аб дзейнасці сучасных нэанацыстаў, іх формах і метадах па знішчэнні беларускай дзяржавы», піша БелТА.
Трэба адзначыць, што на Постдамской канферэнцыі ў жніўні 1945 года было дасягнута пагадненне аб задавальненні рэпарацыйных прэтэнзій СССР за кошт ізымання з усходняй зоны Германіі, а таксама за кошт нямецкіх актываў у Балгарыі, Фінляндыі, Венгрыі, Румыніі і Усходняй Аўстрыі. У СССР былі вывезены значныя аб’ёмы рознай маёмасці: ад транспартных сродкаў, да абсталявання, а таксама жывёлу, збожжа і іншыя прадукты. Савецкі Саюз перастаў спаганяць рэпарацыі з ГДР з 1 студзеня 1954 года.