Шведскі праваабаронца напісаў кнігу пра эвалюцыю дыктатуры ў Беларусі



Кніга “Памятка для дыктатара” пра беларускі рэжым рыхтуецца да друку ў Швецыі. Аўтар – кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Ostgruppen Марцін Угла. У сваім творы ён хоча паказаць станаўленне беларускай дыктатуры ды яе экспарт. Праваабаронца лічыць, што пасля знаёмства з яго кнігай, Беларусь ды яе сістэма будзе больш зразумелай для ўраду і шараговага шведа.

Марцін Угла:

– Гэта дастаткова канкрэтныя апісанні самых фундаментальных часоў беларускай дыктатуры, як гэтая дыктатура працуе на практыцы. Справа ў тым, што шведы мала ведаюць, што рэпрэсіі ў Беларусі ўжо даўно носяць сістэмны характар, гэта не новая з’ява, напрыклад, тое, што здарылася падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Марціну Углу за дзейнасць на карысць дэмакратыі ў Беларусі ўжо шмат гадоў забаронены ўезд у Беларусь, нават як аматару хакея ў час чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі.

Ugla02

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам размова з Марцінам Углам.