Швецыя прыпыняе фінансавую падтрымку дзяржаўным праектам Беларусі
Шведскія ўлады вырашылі прыпыніць фінансавую дапамогу беларускім дзяржаўным праектам. Пра гэта абвясціў міністр Швецыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва для развіцця Пітэр Эрыксан, – перадае выданне Omni.
«Мы бачым рэжым, які без ваганняў выкарыстоўвае ўсе дзяржаўныя інструменты ў дачыненні да ўласнага насельніцтва, таму мы лічым разумным замарозіць супрацоўніцтва з уладамі», – сказаў ён.
Міністр дадаў, што лічыць гэтыя дзеянні «важным сігналам» дзеючым беларускім уладам. Omni адзначае: шведскія ўлады плануюць абмеркаваць пытанне аб падтрымцы дэмакратычных палітычных аб’яднанняў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
