Сірыя: пад расейскія бомбы трапілі 5 бальніц і 2 школы



Каля 50 мірных жыхароў, паводле звестак ААН, сталі ахвярамі авіяўдараў па паўночных раёнах Сірыі, кантраляваных паўстанцамі, у мінулы панядзелак. У заяве генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адзначаецца, што ў выніку ўдараў пацярпелі не менш чым 5 бальніц і 2 школы, у тым ліку бальніца, якая дзейнічае пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі «Урачы без межаў».

330C6495-DE44-4E23-B3EC-B56DFA39F786_mw1024_s_n

Пан Гі Мун назваў удары з паветра «найгрубейшым парушэньнем міжнароднага права».

Расейскія авіяўдары асудзілі таксама Еўразвяз і ЗША.

У заяве прадстаўніка Дзярждэпартаменту адзначаецца, што гэтыя ўдары прымушаюць сумнявацца ў прыхільнасці Расеі і рэжыму Башара Асада захаванню дамоўленасцяў аб спыненні агню, якія павінны набыць сілу ў бліжэйшыя дні. Тое, што рэжым прэзідэнта Сырыі Башара Асада і яго прыхільнікі працягваюць гэтыя напады, без прычыны і без уліку міжнародных абавязацельстваў па абароне нявінных жыццяў, наўпрост супярэчыць аднадушным заклікам Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі, у тым ліку і ў Мюнхене, пазьбягаць нападу на цывільных асобаў і ставіць пад сумнеў гатоўнасьць і здольнасць Расеі спыніць далейшыя праявы жорсткасці рэжыму Асада супраць уласнага народу,— гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту.

svaboda.org