Сітуацыя ў Беларусі стане адной з тэм 9-й сесіі Еўранеста
Аднаўленне пасля пандэміі COVID-19, сітуацыя ў Беларусі і супрацьдзеянне пагрозам энергетычнай бяспекі ва Усходнім партнёрстве – асноўныя пытанні парадку дня 9-й сесіі парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест). Сесія пройдзе з 19 па 20 красавіка ў анлайн-фармаце, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента.
У склад Еўранэста ўваходзяць 60 дэпутатаў Еўрапарламента і па 10 дэпутатаў ад парламентаў краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны). Ад Беларусі для ўдзелу ў сесіі ў якасці назіральнікаў будуць запрошаны прадстаўнікі дэмакратычных сіл.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: m.zerkalo.az
