Сіўчык: Абараніць Курапаты зможам толькі пры падтрымцы міжнароднай супольнасці



Афіцыйная дзяржаўная дэлегацыя Польскай Рэспублікі наведала менскія Курапаты.

Гаворыць сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Адзіная станоўчая навіна ў той сітуацыі, якая склалася – была ў Курапатах афіцыйная польская дэлегацыя. За што вельмі вялікі дзякуй дзяржаўным дзеячам суседняй краіны, бо гэта вельмі важны візіт. Таму што немагчыма, каб толькі беларусы змагаліся за Курапаты. Мы можам выстаяць і дамагчыся, каб не было гэтага кабака, толькі з падтрымкай міжнароднай супольнасці. І ў тым фармаце, у якім была магчымая, яна была прадэманстраваная.

Рух салідарнасці “Разам” штомесяц ушаноўвае у Курапатах памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у памяць пра дзень 29 лістапада, калі ў 1937 годзе было расстраляна больш за сотню беларускіх інтэлектуалаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск