СК аднавіў крымінальную справу аб знікненні Ганчара і Красоўскага
Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу аб знікненні ў 1999 годзе палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага, піша Deutsche Welle. Гэта стала магчымым пасля прызнання былога байца СОБР Юрыя Гараўскага.
22 снежня Ірына Красоўская накіравала ў СК электроннае хадайніцтва з патрабаваннем узнавіць следства. СК адказаў, што плануе праводзіць следчыя дзеянні, каб праверыць звесткі, якія расказаў Гараўскі. У 2019 годзе Следчы камітэт прыпыніў крымінальныя справы аб знікненні беларускіх палітыкаў. У канцы 2019 года СК аднавіў расследаванне знікнення былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.