Скандал з запрашэннем Лукашэнкі на футбол набірае абароты



У Львове набірае абароты скандал, выкліканы прапановай гарадскога мэра Андрэя Садавога запрасіць на футбольны матч, які мае адбыцца 5 верасня, беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку.

Аляксандр Лукашэнка

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Пасля гучнай заявы з пратэстам супраць запрашэнні Лукашэнкі, падпісанай грамадскімі дзеячамі Галічыны, сваю нязгоду выказала і ўплывовая палітычная партыя “Грамадзянская пазіцыя”. Львоўскі дэпутат Уладзімір Гірняк афіцыйна заявіў настунае: “Я, як дэпутат Львоўскай гарадской рады, здзіўлены і абураны ініцыятывай мясцовага мэра Львова Андрэя Садавога запрасіць апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнку на футбольны матч Украіна-Беларусь у наш горад”. Уладзімір Гірняк нагадаў, што нягледзячы на падтрымку Украіны на словах, Аляксандр Лукашэнка пашырае колькасць расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі, што стварае дадатковую пагрозу Украіне”.

Выступаючы на сэсіі Львоўскай гарадской рады, Уладзімір Гірняк афіцыйна запатрабаваў адклікаць запрашэнне гарадскога мэра Львова беларускаму кіраўніку.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя