Сход на выбарчую тэму адбыўся ў Берасці



Неабыякавыя берасцейцы падагульнілі вынікі назірання за падрыхтоўкай да выбараў. Мерапрыемства адбылося на офісе праваабарончай арганізацыі “Вясна”, — распавёў эксперт у галіне права Уладзімір Вялічкін:

– Я запрасіў людзей, якія цікавяцца выбарамі. Як увогуле ідзе падрыхтоўка, якім чынам можна ўдзельнічаць у выбарах, у якой якасці, у якой форме, а тут формы самыя розныя, можна сябрам ініцыятыўнай групы, або прэтэндэнтам ў кандыдаты, хтосьці можа стане кандыдатам, хтосьці будзе даверанай асобай, хтосьці будзе назіральнікам.

Плануецца, што сходы на выбарчыя тэмы будуць адбывацца два разы на тыдзень — па аўторках і чацвяргах. Уваход на іх свабодны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце