Скончыліся вайсковыя вучэнні “Захад-2017”
У Беларусі скончыліся вайсковыя расейска-беларускія вучэнні “Захад-2017”.
На чыгуначнай станцыі Вярэйцы пад Асіповічамі пачалася пагрузка расейскай вайсковай тэхнікі, якая была задзейнічаная ў расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2017» на палігоне Асіповіцкі.
Учора ўвечары расейская авіяцыя пачала вяртацца на аэрадромы пастаяннай дыслакацыі.
Афіцыйна закрыў вучэнні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што войскі Беларусі і Расеі выканалі ўсе пастаўленыя задачы і прадэманстравалі здольнасць па абароне сваіх інтарэсаў. Цырымонія закрыцця вучэнняў прайшла на Барысаўскім палігоне. Пры гэтым, дадаў Лукашэнка, вучэнні „не былі паказушнымі”.
Раней паведамлялася, што расейскія войскі мусяць канчаткова пакінуць Беларусь да 30-га верасня.