Славакія ўслед за Чэхіяй высылае расейскіх дыпламатаў



Улады Славакіі адгукнуліся на просьбу Прагі праявіць салідарнасць і прынялі рашэнне аб высылцы трох расейскіх дыпламатаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэм’ер-міністра рэспублікі Эдуарда Хегера.

Расейскія дыпламаты „павінны пакінуць рэспубліку на працягу бліжэйшых сямі дзён”, сказаў кіраўнік славацкага ўрада.

Дыпламатычны канфлікт паміж Чэхіяй і Расеяй пачаўся пасля таго, як Прага абвясціла аб датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбухаў на складах боепрыпасаў у вёсцы Врбеціцэ ў 2014 годзе. У сувязі з гэтым чэшскія ўлады прынялі пастанову аб высылцы 18 супрацоўнікаў амбасады РФ.

Масква ў адказ абвясціла персонамі нон грата 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя