Славамір Снарскі: Я хачу наладзіць школы нацыянальных меншасцяў



Мясцовае самакіраванне — сутнасць грамадскай улады. Самакіраванне трэба абараняць” — лічыць кандыдат у верхнюю палату парламента ад 61 акругі, кандыдат сенацкага пакту апазіцыі, цяперашні стараста бельскага павету — Славамір Снарскі .

61 акруга, гэтак званая, меншасная — ўключае бельскі, гайнаўскі, сямятыцкі паветы, дзе пражывае беларуская нацыянальная меншасць. Славамір Снарскі абяцае прыслухоўвацца да беларускага асяроддзя ў вырашэнні праблемаў Другога Агульнаадукацыйнага Ліцэя з беларускай мовай навучання.

— Я хачу наладзіць школы нацыянальных меншасцяў, няважна, як доўга гэта зойме часу, але каб яны маглі дбаць пра сваю ідэнтычнасць, пра свае карані, каб мы ім стваралі ўсе ўмовы, каб яны маглі вывучаць беларускую мову. І мы зможам імі ганарыцца, мы і цяпер ганарымся: не так даўно, вучаніца сярэдняй школы, Нэля Паўлючук, перамагла на алімпіядзе з беларускай мове. А нікога гэта не хвалюе, існуе бязладзіца, асяроддзе падзялілася і яго трэба зноў задзіночыць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З 61 акругі ў Сенат апрача цяперашняга старасты Славаміра Снарскага балатуецца ад партыі Права і справядлівасць Анна Богуцка, кандыдат ад канфедэрацыі Бартош Малевскі. Нагадаем што ў мінулых парламенцкіх выбарах 2019 году з гэтай акругі стартаваў Ігар Лукашук, а ў 2015 Яўген Чыквін. Абодва яны прайгралі кандыдатам ад Права і Справядлівасць.

Беларускае Радыё Рацыя