Слоган кампаніі Ціханоўскіх з’явіўся дзякуючы пенсіянерцы з Глыбокага



“Стоп, таракан, но пасаран!” – слоган каманды Ціханоўскіх стаў вядомы на ўсю Беларусь. А ўзнік ён, як сказаў Сяргей Ціханоўскі, пасля сустрэчы з жанчынай з Глыбокага. Менавіта глыбачанка распавяла казку Чукоўскага пра таракана ў сваёй прамове Ціханоўскаму пра жыццё ў Беларусі.

Тым самым нагадала пра страх, які апанаваў беларусаў за гады кіравання Лукашэнкі, як перад тым тараканам у казцы.

Гэтую казку ўзгадала пенсіянерка з Глыбокага Людміла Барэйка, яна распавяла, чаму выкарыстала яе ў сваёй прамове:

– Не было ў мяне мэты зняважыць гэтага прэзідэнта. Аднак мне ўзгадалася гэтая казка, таму што яна характарызуе ўвесь наш урад, усе баяцца аднаго чалавека, што б ён не казаў, як бы не абражаў усіх і ўвесь народ у тым ліку. Пагражаў, а ўсе стаялі, апусціўшы галовы, і баяліся нешта сказаць. Менавіта гэтак сама адбывалася і ў казцы. І як лозунг ёсць у Беларусі “Жыве Беларусь!”, так ёсць і лозунг “Стоп таракан!”.

Людміла Барэйка з’яўляецца валанцёрам каманды Ціханоўскіх. Яна стала вядомай на ўсю Беларусь дзякуючы Сяргею Ціханоўскаму, які запісаў яе выказванне пра жыццё ў Беларусі. Гэты ролік набраў больш за мільён праглядаў. Але ён прынёс не толькі вядомасць, а таксама і штраф 270 беларускіх рублёў, якім пакараў Людмілу Глыбоцкі суд за выказванне свайго меркавання без дазволу мясцовага райвыканкама.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя