Слонімскія назіральнікі рыхтуюцца да выбараў
Сябры Слонімскай суполкі БХД вылучылі назіральнікамі на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 18 сваіх сяброў. Для іх, 5 верасня, у Слоніме кампанія “Права выбара” правяла трэнінг па назіранні за выбарамі.
Пасля трэнінгу сябры Слонімскай суполкі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі, сустрэліся з доўгатэрміновымі назіральнікамі за выбарамі ад АБСЕ Харалд Отта і Адэлін Маркіс.
Падчас сустрэчы ішла зацікаўленая гутарка пра будучыя выбары, пра участковыя камісіі і назіранні за выбарамі ў раённых цэнтрах Беларусі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
