Слонімцы падтрымліваюць Мікалая Статкевіча



У Слоніме актыўна пашыраюцца ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча.

Па словах слонімскага грамадскага актывіста Івана Бедкі, слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ўжо сабралі больш за 30 чалавек.

Сябра Слонімскай партыі БНФ Павел Севярынец паведаміў, што сябры іх суполкі сабралі больш за 10 чалавек.

Колькасць слонімскіх ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча павялічваюцца.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім