Слонімцы сабралі подпісы, каб адклікаць дэпутата



У панядзелак, 7 верасня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл перадалі ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў заяву выбаршчыкаў Слонімскай выбарчай акругі № 58 аб скліканні сходу выбаршчыкаў па пытанні адклiкання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняка.

Да заявы слонімцы далучылі 349 подпісаў выбаршчыкаў, якія яны сабралі.

Беларускае Радыё Рацыя