Слонімцы вылучылі свайго кандыдата ў Раду Нацыянальнага кангрэсу
У суботу, 21 траўня, адбыўся сход Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.
Сябры згуртавання абмеркавалі апошнія палітычныя навіны ў Беларусі. А ўдзельнікі Беларускага Нацыянальнага кангрэсу каля помніка Янкі Купалы ў Менску, які адбыўся 15 траўня, расказалі пра яго дзейнасць і вынікі.
На сходзе слонімцы аднагалосна падтрымалі свой непасрэдны удзел у Нацыянальным кангрэсе. Яны вылучылі свайго прадстаўніка ў Раду кангрэсу. Ім стаў слонімскі грамадскі актывіст, доктар Іван Шэга.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
