Смаленскія будаўнікі прыгразілі знесці мемарыял у Катыні
Смаленскія будаўнікі прыгразілі знесці мемарыял у Катыні.

У Катыні пад Смаленскам пахаваныя грамадзяне Польшчы (у тым ліку і этнічныя беларусы), якія загінулі падчас расстрэлаў польскіх ваеннапалонных у 1940 годзе. Будаўнікі зладзілі аўтапрабег каля Катынскага мемарыяла і падчас яго дэкларавалі патрэбу яго зносу ў адказ на “знос савецкіх помнікаў у Польшчы”. Па меркаванні ўдзельнікаў прабегу, якія праехалі на грузавіках і трактарах азіяцкіх марак, Расея паважае месцы пахавання палякаў, але ў любы момант можа іх знішчыць.
Выданне “Пад’ём” са спасылкай на смаленскія СМІ паведаміла, што арганізатарам акцыі была кампанія «Стройиндустрия» і нейкія грамадскія дзеячы. У кампаніі, праўда, заявілі, што не датычныя да акцыі. Яе таксама на словах асудзіў памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі. У пачатку сакавіка петыцыю за знос мемарыяла склалі смаленскія чыноўнікі і грамадскія дзеячы.
