„Смерць Прыгожына паказала, чаго вартыя „гарантыі бяспекі” ад Лукашэнкі”
„Смерць Прыгожына паказала, чаго вартыя „гарантыі бяспекі” ад Лукашэнкі”, — заявіла Святлана Ціханоўская. Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі пракаментавала ў Twitter смерць Яўгена Прыгожына. „Ніхто не павінен давяраць „гарантыям бяспекі” Лукашэнкі”, заўважыла Ціханоўская.
Такім жа чынам на навіны з Расеі ўчора ўвечары адрэагаваў намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце, кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– Ну гэта таксама сігнал узурпатару Лукашэнку. Што з ім адбудзецца ў тым выпадку, калі ён здрадзіць свайго гаспадара. Дарэчы менаівта Лукашэнка даваў гарантыі бяспекі Прыгожыну. Ну што ж, Лукашэнка таксама сябе загнаў у кут.
Менавіта пад гарантыі Лукашэнкі, па афіцыйнай версіі, Прыгожын спыніў рух на Маскву два месяцы таму, а яго сілы выехалі ў Беларусь. Загінуў кіраўнік ПВК „Вагнер” на тэрыторыі Расеі, а трэба было заставацца ў лагеры пад Асіповічамі, каментуе аналітык Вадзім Мажэйка:
– Ну якія нарантыі Лукашэнкі. Калі нехта ў свеце зараз лічыць, што Лукашэнка можа быць надзейным гарантам бяспекі, тады людзям варта паглядзець на тое, што можа здарыцца з Прыгожыным. Яны надта памыляюцца і яшчэ раз могуць пераканацца, што ніякай бяспекі Лукашэнка гарантаваць ім не можа.
Забойства Яўгена Прыгожына ставіць Аляксандра Лукашэнку ў тонкую сітуацыю: ягонае слова не значыць нічога. Пра гэта ж нагадвае Святлана Ціханоўская. У як паведамленні чытаем: „Па Прыгожыне ў Беларусі не будуць сумаваць. Чакаем ліквідацыі групоўкі „Вагнера”, што знізіць пагрозу Беларусі і суседзям”.
Беларускае Радыё Рацыя