СМІ паказалі кадры сустрэчы «байцоў ГРУ» ў аэрапорце Унукава
Расіяне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, якія былі асуджаныя ва Украіне, дзе іх называюць «байцамі ГРУ», прыляцелі ў Расею. Самалёт лётнага атрада «Расія» з імі на борце зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава, дзе іх сустракалі жонкі Кацярына і Юлія, паведамляе РБК са спасылкай на ТАСС.
Жонка Ерафеева дала каментар карэспандэнту ТАСС. «Вядома, мы вельмі чакалі, вельмі перажывалі, спадзяваліся, што яны хутка вернуцца», – сказала яна. «Мы верылі, што іх там ніхто не пакіне”, – дадала Юлія Ерафеева.
Журналіст «Новай газеты» Павел Каныгін ў сваім Facebook напісаў, што ў спецтермінал Унукава на сустрэчу з Ерафеевым і Аляксандравым пусцілі толькі Russia Today, «Першы канал» і НТВ. «І тое – пытанняў задаваць не дазволілі, толькі зрабіць маўклівы падз’ём», – адзначыў журналіст. Паводле яго слоў, на сустрэчу са сваякоў «прыехалі адны жонкі», а іншых людзей не пускалі.
Дэпутат Дзярждумы Расеі Дзмітрый Гудкоў напісаў у Фэйсбуку: «Якая гіганцкая розніца. Адкрытая сустрэча Саўчанкі, прэзідэнт, прэм’ер, лідары парламенцкіх фракцый, натоўпы людзей, яе прэс-канфэрэнцыя, кветкі, жывая трансляцыя (якую, дарэчы, глядзяць і ў Расеі).
І наша маўчанне, сарамлівая аглядка, два ахоўнікі, якія не пускаць журналістаў у аэрапорт. І дзе цяпер Ерафееў і Аляксандраў? Што з імі будзе? Так Радзіма сустракае сваіх не герояў, але грамадзян, якія выканалі загады начальнікаў?»
Схему абмену зняволенымі апісвала «Украінская праўда». Па дадзеных крыніц выдання, самалёт з Саўчанкай павінен быў вылецець з Расеі адначасова з іншым самалётам, на борце якога знаходзіліся Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў.
Напярэдадні паміж кіраўнікамі Расеі, Украіны, Германіі і Францыі прайшла тэлефонная размова, падчас якой Пётр Парашэнка заклікаў расейскі бок вызваліць Надзею Саўчанку.
У сераду «Камерсантъ» паведаміў, што канчатковая дамоўленасць аб абмене была дасягнутая менавіта на гэтых перамовах.
Фота: скрыншот з відэароліка з Youtube