СМІ паведамляюць пра вывад расейскіх войск з Беларусі
Пра ўрачыстыя провады Першай танкавай арміі, якая прымала ўдзел у вучэннях „Захад-2017”, піша інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
“Мы адзіны народ, адзіная гісторыя, адзіны лёс. Вучэнні паказалі, што мы баявыя, мы саюзнікі з агульнай гісторыяй, агульным разуменнем задач. Самае галоўнае — мы працуем над тым, каб бяспека нашых дзяржаў была непарушная”, — так развітваўся з Беларуссю намеснік камандуючага першай гвардзейскай Чырвонасцяжнай танкавай арміі Расеі Аляксандр Мінакоў.
Міністэрства абароны Беларусі запэўніла, што ўсе расейскія падраздзяленні і тэхніка, якія былі задзейнічаныя ў сумесных вучэннях Захад-2017, пакінуць Беларусь да 30 верасня.