СМІ: Расейцы разбамбілі турэцкі гумканвой у Сірыі
Паблізу горада Азаз ля турэцка-сірыйскай мяжы па калоне турэцкіх грузавікоў з гуманітарнай дапамогай былі нанесены авіяўдары, — паведамляе турэцкі партал Daily Sabah. СМІ сцвярджаюць, што напад здзейснены расейскай авіяцыяй, але пакуль гэтага не пацвердзіла аніводная афіцыйная крыніца.
У інтэрнэце з’явіліся запісы і фотаздымкі палючых грузавікоў. Паводле сведак здарэння, загінула не менш за 7 чалавек: кіроўцаў, каля дзесяці — параненыя.
Агенцтва Anadolu паведаміла, што бомбы знішчылі каля 20 грузавікоў, якія перавозілі будаўнічыя матэрыялы. Напад быў здзейснены ў 5 км. ад мяжы з Турцыяй.
24 лістапада турэцкія пілоты знішчылі расейскі СУ-24 паблізу турэцка-сірыйскай мяжы. Паводле Анкары, ён парушыў паветраную прастору Турэччыны. Расейцы абвяргаюць гэты факт і сцвярджаюць, што знішчальнік збілі над тэрыторыяй Сірыі. Загінуў адзін з пілотаў самалёта, другому ўдалося ўратавацца.
UPDATE: 7 people were reportedly killed in the Russian air-strikes targeting an aid convoy #Azaz north-west #Syria pic.twitter.com/0f1Zo7zqol
— News_Executive (@News_Executive) November 25, 2015
Беларускае Радыё Рацыя, tvp.info