СМІ раскрылі імёны трох падазраваных у тэрактах у Парыжы
Сталі вядомыя асобы трох падазраваных у датычнасьці да тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы ў ноч на 14 лістапада. Імя аднаго смяротніка раскрыў мэр французскага горада Шартр Жан-П’ер Жорж на сваёй старонцы ў Facebook, а яшчэ дваіх – апублікавалі СМІ са спасылкай на свае крыніцы.
Па дадзеных кіраўніка горада, адным з тэрарыстаў стаў грамадзянін Францыі 29-гадовы Мастэфа Ісмаіл Амар (Mostefai Ismael Omar). Яго бацька і брат раней былі затрыманыя. «У Шартры ён пражываў як мінімум з 2012 года», — напісаў Жорж.
Па дадзеных пракуратуры Парыжа, Амар нарадзіўся ў населеным пункце Куркурон (дэпартамент Эсон), недалёка ад Парыжа. У 2004-2010 годзе восем разоў прыцягваўся да адказнасці, але ні разу не сядзеў у турме. Як мяркуецца, ён знаходзіўся ў Сірыі зімой 2013-2014 года. Вядома, што тэрарыст быў на кантролі ў французскіх спецслужбаў.
Сярод смяротнікаў таксама лічыцца Абдулакбак Б. (Abbdulakbak B.), побач з целам тэрарыста, які падарваў сябе ля стадыёна «Стад дэ Франс», быў знойдзены сірыйскі пашпарт. Па дадзеных газеты Le Figaro, мужчына нарадзіўся ў 1990 годзе, ён не трапляў у поле зроку французскіх спецслужбаў. Іншая інфармацыя не прыводзіцца.
Імя трэцяга тэрарыста апублікавала сербская газета Blic. Выданне паведаміла, што грамадзянін Сірыі Ахмед Алмохамед (Ahmad Almohammad), верагодна, быў арганізатарам тэрактаў. Адзначаецца, што ён апынуўся на тэрыторыі Грэцыі 3 кастрычніка, пасля чаго ў складзе групы бежанцаў перайшоў у Сербію ў раёне населенага пункта Міратовац з боку Македоніі. Па дадзеных газеты, ён быў зарэгістраваны ў горадзе Прэшава і падаў фармальную заяву на прадастаўленне прытулку.