СМІ: У 12-м пакеце санкцый ЕЗ супраць Расеі будуць дыяменты, Брусель чакае рашэння G7



Наступны, дванаццаты пакет санкцый Еўрапейскага Звяза супраць Расеі будзе найперш тычыцца абмежаванняў на гандаль расейскімі дыяментамі, што ўжо абмяркоўваецца на роўні „Групы сямі”.

Пра гэта выданню EUobserver заявіла дыпламатычная крыніца ў Бруселі, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

Суразмоўца EUobserver заявіў, што ў Еўразвязе чакаюць аб’явы G7 аб увядзенні абмежаванняў на расейскія дыяменты „ў бліжэйшыя дні”

„Сістэма гатова ўжо некалькі тыдняў, і зараз мы чакаем канчатковую дэкларацыю G7, якая замацуе яе на словах і пацвердзіць волю G7 працаваць з гэтай сістэмай”, – дадаў ён.

Абмеркаванне дванаццатага пакета санкцый Еўразвяза супраць Расеі павінна пачацца ў гэтыя выхадныя або ў пачатку наступнага тыдня, сказала дыпламатычная крыніца.

Паводле ацэнак, экспарт алмазаў і брыльянтаў прыносіць Крамлю 4 мільярды еўра за год.