СНД збіраецца заявіць пра далейшае пашырэнне расейскай мовы
15 гадоў таму
СНД збіраецца заявіць пра далейшае пашырэнне расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Адмысловую заяву падпішуць у кастрычніку на чарговым пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў „Садружнасці Незалежных Дзяржаў” (СНД). У праекце “пацвярджаецца прыхільнасць выкарыстанню расейскай мовы ва ўзаемных кантактах і на пляцоўках міжнародных арганізацый і форумаў”.
У складзе экспертнай групы працавалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.