Спецдакладчыца ААН па Беларусі апублікавала даклад
Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца. Гэтак сцвярджаецца ў апублікаванай справаздачы спецдакладчыцы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
Сярод іншага ў дакладзе звяртаецца ўвага на тое, што праваахоўная сістэма і сістэма правасуддзя выкарыстоўваюцца ў Беларусі не дзеля абароны правоў чалавека, а дзеля іх абмежавання.
«Асаблівую заклапочанасць выклікае той факт, што сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых».
Тэкст будзе прадстаўлены на 47-й сесіі Рады па правах чалавека ААН, якая пройдзе з 21 чэрвеня па 9 ліпеня. Пытанне Беларусі значыцца ў парадку дня чацвёртым.
Беларускае Радыё Рацыя
