„Спецпраекты” Беларускага Радыё Рацыя
Прапануем пазнаёміцца з нашымі новымі праектамі.
На нашым сайце ў гукавой і тэкставай версіі, сярод іншых, з’явіцца перадача Уладзіслава Ахроменкі „На ўліку КДБ”.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў. Чытаем, слухаем і ўражваемся – анансуе аўтар.
„Вочы ў вочы” гэта цыкл размоў Міхала Андрасюка з Алесем Бяляцкім.
Цягам бліжэйшых месяцаў, кожныя два тыдні з Алесем Бяляцкім пагутарым: пра літаратуру і пра смяротнае пакаранне, пра службу ў савецкай арміі і пра маладзёвую музыку пачатку васьмідзясятых. Пра вяртанне да беларускай мовы і пра захапленні беларускай культурай. Карацей – пра беларускія справы.
У перадачы „Варта” будзе весціся гаворка на тэму нацыянальнай бяспекі Беларусі і яе сілавых структур.
Сёння, калі сістэма міжнароднай бяспекі фактычна разбураная гвалтоўнымі дзеяннямі Расеі, Усходняя Еўропа апынулася ў „шэрай зоне” нявызначанасці. Таму важна разумець падаплёкі актуальных падзей у краіне і навокал, верагодныя напрамкі развіцця сітуацыі, выклікі і магчымасці.
Дзеля гэтага Беларускае Радыё Рацыя і Аналітычны праект Belarus Security Blog, кіраўніком якога з’яўляецца Андрэй Паротнікаў, стварылі радыёперадачу „Варта”.
Паслухаць перадачы можна ў эфіры і адмысловым раздзеле сайта.
Беларускае Радыё Рацыя