Спецслужба Літвы заявіла, што Карач супрацоўнічала з расейскай выведкай
Прычынай адмовы ў прытулку актывістцы Вользе Карач маглі стаць падазрэнні ў яе супрацоўніцтве з расейскай выведкай, піша агентцтва BNS.
Літоўскае агенцтва сцвярджае, што мае дакумент, у якім Дэпартамэнт дзяржбяспекі Літвы выкладае гэтыя падазрэнні. «Па звестках ДДБ, актывістка беларускай апазіцыі Вольга Карач, якая жыве ў Літве, супрацоўнічала з расейскай выведкай», — цытуе BNS дакумент.
У дакуменце адзначаецца, што расейская выведка можа выкарыстоўваць сувязі з Карач для дзейнасці, накіраванай супраць Літвы і яе інтарэсаў. Вольга Карач адмаўляе ўсе такія абвінавачанні.
На мінулым тыдні кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Наш дом» расказала, што ўлады Літвы адмовілі ёй ў палітычным прытулку.
Беларускае Радыё Рацыя