Справа палітвязняў Калеснікавай і Знака накіраваная ў суд



Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд справу чальцоў прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і адваката Максіма Знака.

Ім ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, абодвум пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Як сказана ў абвінавачванні:

«Абвясціўшы і пазіцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы пра перамогу на выбарах кандыдата Ціханоўскай С.Г., страце народам Беларусі даверу да органаў улады і кіравання, слабасці дзеючай улады».

Нагадаем, Знак і Калеснікава былі затрыманыя ў пачатку верасня 2020 года. Максім быў затрыманы ў офісе Віктара Бабарыкі, а Марыю спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакінуць краіну. Па стане на 25 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 507 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by