Следчы камітэт не спыніць справу супраць Алеся Міхалевіча (абноўлена)



Следчы Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Менску адмовіў у хадайніцтве Алеся Міхалевіча аб спыненні крымінальнай справы супраць яго. міхалевічАлесь Міхалевіч падаў сваё прашэнне паралельна з вяртаннем у Беларусь. Ён застаецца апошнім чалавекам з незакрытай крымінальнай справай па падазрэнні ў датычнасці да нібыта «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Як паведаміў Алесь Міхалевіч, хоць Следчы камітэт адмовіў у ягоным хадайніцтве, ёсць спадзяванні на спыненне крымінальнай справы:

– Следчы камітэт адмовіў у хадайніцтве аб закрыцці крымінальнай справы. Але прагучала вельмі цікавая фармулёўка, што, нягледзячы на гэта, у мяне застаецца права зноў звярнуцца з хадайніцтвам. Я разумею гэта так: Следчы камітэт чакае санкцый на магчымае закрыццё маёй справы, таму не адмаўляе канчаткова, але і закрыць яе не хоча.

У 2011 годзе Алеся Міхалевіча выпусцілі з турмы пад падпіску пра нявыезд. Пазней ён заявіў, што ў вязніцы КДБ яго катаваннямі змусілі пагадзіцца на сакрэтную супрацу са спецслужбай. Праз некаторы час пасля сваіх выкрыццяў ён таемным чынам пакінуў Беларусь. Вярнуўся ён у верасні 2015-га пасля вызвалення беларускіх палітвязняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by