Справаздачна-выбарчы сход Руху “За свабоду” ў Гародні
У Гародні прайшоў справаздачна-выбарчы сход актывістаў Руху “За свабоду”. Перад дэлегатамі з розных рэгіёнаў вобласці выступіў кіраўнік арганізацыі Юрась Губарэвіч, прадстаўнікі рэгіянальных суполак, была прэзентаваная палітычная праграма.
Таксама вылучаныя дэлегаты на рэспубліканскую справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Акрамя гэтага, дэлегаты абралі новае кіраўніцтва абласной арганізацыі. Каардынатарам Руху “За свабоду” па Гарадзеншчыне стаў Вітольд Ашурак:
– Гэта той самы выпадак, калі перамога гарантуе табе цяжкую працу. Кожны чалавек патрабуе не толькі ўвагі, але і разумення. Ёсць тры пункты, якіх варта прытрымлівацца ў працы з людзьмі, – гэта адказнасць, адказнасць, адказнасць. Мне здаецца, калі ты адказна ставішся да працы, усё астатняе прыложыцца.
Рэспубліканская справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху “За свабоду” адбудзецца ў Менску – 15 снежня.
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара