Справу Марыны Золатавай накіравалі ў суд
Генпракуратура накіравала справу галоўнай рэдактаркі tut.by Марыны Золатавай у Менскі гарадскі суд, паведамляе „Беларусь сегодня”.
Яе вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).
Афіцыйны прадстаўнік нагляднага ведамства Дзмітрый Брылёў адзначае, што па выніках вывучэння справы было ўстаноўлена, што абвінавачванне Марыне Золатавай „выстаўлена абгрунтавана і пацвярджаецца сукупнасцю сабраных падчас папярэдняга расследавання доказаў”.
Золатава знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
