Справу палітвязня Паўла Севярынца перададуць у пракуратуру
Справу палітвязня Паўла Севярынца перададуць у пракуратуру. Гэта значыць, што расследаванне ўжо завершанае.
Палітвязень, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі знаходзіцца за кратамі ўжо 288 дзён, ён быў затрыманы 7 чэрвеня пасля выбарчага пікета ў Менску. Паўла Севярынца вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
