Справу супраць 18-гадовых палітвязняў перадалі ў пракуратуру



Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы супраць 18-гадовых дзяўчыны і хлопца.

За ўдзел у маршы 6 верасня і надпісы з балончыка на выстаўленай сілавікамі загародзе іх абвінавацілі паводле крымінальных артыкула —  актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і — злоснае хуліганства.

Дзяўчыну да таго ж абвінавацілі ў абразе прэзідэнта за плакат «з надпісам, які змяшчае негатыўную ацэнку, выказаную ў непрыстойнай форме». СК адзначыў, што шкоду абвінавачаныя ўжо сплацілі.

Фота: sk.gov.by