Справу Юрася Беленькага пачаў разглядаць іншы суддзя



Сёння ў судзе Менскага раёну пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай Партыі БНФ Юрася Беленькага. Яму інкрымінуецца парушэнне правапарадку ў час мітынгу ў Курапатах на Дзяды 2-га лістапада. Беленькі паведаміў, што ў судовым пасяджэнні цяпер перапынак, і прысуд таму будзе агучаны ў другой палове дне:

– Перанеслі суд на 16.30, памяняўся суддзя, была аб’ява, што суддзя Ткачук захварэў, і таму справу разглядаў іншы суддзя. І ён коратка правёў судовае паседжанне. І потым без тлумачэння прычын заявіў, што перапынак да 16.30.

Гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа ў дачыненні да Юрася Беленькага. У час першай, 17 лістапада, актывіст быў аштрафаваны на 20 базавых вялічыняў. Затым 28 лістапада, пасля разгляду другой справы за шэсце ў Лошыцкі Яр, суд пакараў Юрася Беленькага штрафам у памеры 30 базавых вялічыняў.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя