Спрэчкі адносна адзінага кандыдата
Вылучыць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах палітычнага вязня Мікалая Статкевіча. У апазіцыйных палітычных колах актыўна абмяркоўваюць „плюсы“ ды „мінусы“ гэтай нядаўняй прапановы лідара грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Уладзіміра Някляева. Меркаванні праваабаронцы Людмілы Гразновай і сябра партыі „Справядлівы свет“ Мікалая Петрушэнкі.
Мікалай Петрушэнка: – Хтосьці прапаноўвае Уладзіміра Някляева. То вылучэнне Статкевіча лепш, чым рабіць стаўку на адзінага кандытата-паэта. Кандыдатуру Статкевіча абмяркоўваць можна.
Людміла Гразнова: – З маральнага пункту гледжання – гэта добра. Гэта азначае падтрымку Статкевіча, падтрымка палітвязняў. Але з пазіцыі рэальнага ўдзелу ў выбарах, калі яго не рэгіструюць, значыць апазіцыя ў выбарах не бярэ ўдзел. Таму, з прагматычнага погляду, варыянт не самы эфектыўны.
Як вядома, Мікалай Статкевіч з-за кратаў ужо даў згоду на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Адмыслоўцы ж з трывогай зазначаюць, што час для абмеркавання няўмольна скарачаецца і яго не застаецца для прыняцца рашэння.
Беларускае Радыё Рацыя