Спынены прэвентыўны нагляд за Мікалаем Аўтуховічам
Спынены прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.
Пад прэвентыўным наглядам ваўкавыскі прадпрымальнік знаходзіўся 22 месяцы. 4 лютага Ваўкавыскі раённы суд прыняў канчатковае рашэнне аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24-й гадзіне прэвентыўны нагляд будзе спынены.
“У мяне да апошняга былі сумненні, што нагляд здымуць”, – распавёў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.