Стала вядома імя чацвёртай арыштаванай па справе «замаху на Лукашэнку»



Журналісты даведаліся імя чацвёртай арыштаванай па справе «замаху на Лукашэнку». Па справе затрымана 4 асобы, гэта вынікае з паведамленняў КДБ. Раней вядома было толькі пра трох — гэта адвакат з ЗША Юрась Зянковіч, а таксама літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Наша Ніва» сцвяржае, што чацвёртая асоба – хутчэй за ўсё, 43-гадовая Вольга Галубовіч. Раней яна займалася справамі менскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.

Чатыром затрыманым у справе аб спробе дзяржаўнага перавароту выставілі абвінавачанні,  усе яны даюць прызнальныя паказанні, заявіў напярэдадні начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры «Беларусь-1». Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады не канстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).

Беларускае Радыё Рацыя

Архіўнае фота з ok.ru