Стала вядома, як будзе выглядаць пашпарт Новай Беларусі
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі паказаў, як будзе выглядаць пашпарт Новай Беларусі.
Пагоня на вокладцы, лацінка, нацыянальныя сімвалы ў афармленні. Паводле слоў Кавалеўскага, альтэрнатыўны дакумент будзе пацвярджаць беларускае грамадзянства і з ім можна будзе падарожнічаць. Тым не менш, дазвол на ўезд ці пражыванне ў новай краіне трэба будзе ўсё роўна атрымліваць. З альтэрнатыўным пашпартам можна будзе адкрываць рахункі у банках, набываць і рэгістраваць тэлефонныя сім-карты.
Пашпарт будзе выдавацца Кабінетам на платнай аснове праз сетку пашпартных цэнтраў, а пасля дэмакратычных пераменаў яго маюць намер выдаваць усім грамадзянам Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя