Стала вядома, за што звольнілі міністра энергетыкі



Міністар энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык вызвалены ад пасады за стварэнне незаконнага сямейнага бізнесу, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык, перадае БелТА.

Паводле Вакульчыка, пры падтрымцы міністра быў арганізаваны сямейны бізнес па пастаўках будматэрыялаў па завышаных цэнах.

Патупчык быў прызначаны міністрам энэргетыкі ў красавіку 2013 года.

Да прызначэння міністрам энергетыкі Уладзімір Патупчык не меў дачынення да гэтай галіны.

З 2006-га па 2009 год Патупчык узначальваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Менавіта пры ім былі скасаваныя льготы для пенсіянераў, чарнобыльцаў і студэнтаў.

У 2009 годзе Патупчык стаў віцэ-прэм’ерам — курыраваў ва ўрадзе сацыяльную сферу. У 2011 годзе ён быў прызначаны намеснікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Фота: БелТА