Стала вядомая дата сустрэчы „нармандскай чацвёркі”
Сустрэча лідараў краін „нармандскай чацвёркі” запланавана на 9 снежня ў Парыжы, паведамляе „Еўрапейская праўда”. Крыніцы выдання пацвердзілі, што такая дата знаходзіцца на разглядзе. Ініцыятыва адносна даты сустрэчы выйшла ад Францыі, але канчатковага адабрэння чакалі ад Расеі. Раней агентства Bloomberg са спасылкай на адміністрацыю прэзідэнта Францыі, паведаміла, што кіраўнікі Украіны, Расеі, Нячмеччыны і Францыі сустрэнуцца ў Парыжы 9 снежня. Пра гэта таксама паведамілі расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС і французскія СМІ.
Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка днямі заявіў, што Украіна, Нямеччыны і Францыя зацвердзілі дату папярэдняй сустрэчы ў „нармандскім фармаце”, бо ўкраінскі бок выканаў усе ўмовы для яе правядзення.