Стан Алега Сянцова ацэньваецца як здавальняючы
Палітвязень Алег Сянцоў абвясціў галадоўку 14 траўня 2018 года. У Федэральнай службе выканання пакаранняў Расеі заявілі, што ў яго не назіраецца дэфіцыту масы цела.
Зараз стан палітвязня здавальняючы, паведамляецца 11 жніўня на сайце Федэральнай службы выканання пакаранняў Расеі.
Адзначаецца, што пасля кансіліуму лекараў, які адбыўся 8 чэрвеня, Сянцоў даў пісьмовую згоду „на прыём пажыўнай лячэбнай сумесі, на штодзённы прыём прэпаратаў, якія паляпшаюць харчаванне сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, якія ён прымае рэгулярна да цяперашняга часу”.
У гэты ж дзень прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна тэрмінова знайсці гуманітарнае рашэнне адносна сітуацыі з Сянцовым. Расейскі лідар паабяцаў адрэагаваць на гэтую просьбу.
Фота: EPA
