Станіслаў Шушкевіч: Менскія перамовы па сітуацыі ва Украіне не дадуць вынікаў



Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч лічыць, што менскія перамовы наконт сітуацыі ва Украіне не дадуць вынікаў.

Па яго словах, калі нават у Менск прыбудуць прадстаўнікі сэпаратыстаў, то яны не пачуюць ад прадстаўніка Украіны нічога іншага апроч ультыматуму здацца.

– Для гэтых людзей, якія займаюцца бандытызмам з дапамогай расейскага ўзбраення, расейскіх фармаванняў, расейскіх грошай, магчыма толькі поўная капітуляцыя. І я думаю, Кучма прыехаў у Менск, каб гэта прапанаваць, бо трэба ж на нейкім месцы гэта прапанаваць.

Прадстаўнікі самаабвешчаных уладаў Данбасу выказалі гатоўнасць прыбыць у Менск на трохбаковыя кансультацыі з удзелам расейскага амбасадара у Кіеве – Зурабава, былога прэзідэнта Украіны – Кучмы і прадстаўніка АБСЭ. Беларускія улады афіцыйна не паведамляюць пра перамовы, калі яны адбудуцца і у якім складзе.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя Фота bbc.co.uk