Станіслаў Шушкевіч: Мы прынялі Дэкларацыю аб незалежнасці



Колішні старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, узгадваючы працэс прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Беларусь, гаворыць, што і сёння яго востра крытыкуюць за нібыта нерашучасць у дзеяннях і заігрываннях з камуністычнай наменклатурай.

Шушкевіч упэўнены, што яго дзеянні ў гэтым пытанні якраз былі слушнымі, толькі дзякуючы гэтаму ўдалося прыняць дакумент у парламенце:

– Вось гаворыць, што яны спадзяваліся на мяне. Не заігрываючы з наменклатурай нельга было прыняць Дэкларацыю аб незалежнасці. Я працаваў як навуковец, я вырашыў, што я знайду дзве постаці, якія пацягнуць інтэлігенцыю ў Вярхоўным Савеце. І такі партыйны Таразевіч Георгій Станіслававіч, я дарэчы напісаў яму выступленне, ён прасіў, каб мы разам гэта зрабілі. Ну а Платонава вучыць не трэба было, ён прэзідэнт Акадэміі навук, ён цудоўна выступіў. Такім чынам мы прынялі Дэкларацыю аб незалежнасці.

Слухайце праграму „Рацыйны мікрафон” са Станіславам Шушкевічам у нядзелю а 19:30 беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней. Паўтор праграмы а 15:10 па беларускім часе ў сераду, у Польшчы на гадзіну раней.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск