Станіслаў Шушкевіч: Пагадненне прадухіліла грамадзянскую вайну
8 снежня, 26 гадоў таму, у Віскулях былі падпісаныя Белавежскія пагадненні паміж Беларуссю, Украінай і Расеяй. Гэта азначала спыненне існавання СССР як „суб’екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці”.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які падпісваў пагадненне, распавёў пра тое, як ацэньвае значэнне тых падзей для сучаснай Беларусі:
– Галоўная асаблівасць Белавежскага пагаднення не ў тым, што яно канстатавала адбыўшыйся распад Савецкага Саюза, а тое, што яно прадухіліла грамадзянскую вайну на тэрыторыі Савецкага Саюза. Рэспублікі разыйшліся без кроплі крыві, ніводная імперыя не распадалася без бойкі, без кровапраліцця, а гэта распалася. СССР ужо не мог існаваць, бо ён вычарпаў свае магчымасці існавання.
Што думаюць пра тыя падзеі беларусы?
– Вельмі шкада, што распаўся. Пры савецкай уладзе мы жылі, як людзі, а цяпер, як загнаныя коні.
– Самастойнасць для краіны – гэта канешне вельмі добра, але трэба як след гэтым распарадзіцца. Трэба правільна выбудаваць вектары, правільна сацыяльную палітыку арганізаваць.
– Кожны мае права на самавызначэнне.
– За кошт гэтага народ павінен быў падняцца, але чамусьці ён не падымаецца, але гэта ўжо справа будучыні. Гэта справа не аднаго пакалення, павінна змяніцца некалькі пакаленняў пакуль самасвядомасць народа павысіцца.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
8 снежня 1991 года падзеі ў Віскулях сталі знакам і для стварэння незалежнай Беларусі.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
