Станіслаў Шушкевіч прымае ўдзел ва Усходнееўрапейскай канферэнцыі



“Маё жыццё, раcпад і ўваскрашэнне СССР” – з такім дакладам у заключны дзень пяцідзённай варшаўскай Усходнееўрапейскай канферэнцыі выступіць першы кіраўнік Незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. На канферэнцыі прысутнічаюць шматлікія дыпламаты, навукоўцы  і ўдзельнікі гістарычнай Белавежскай нарады ў Віскулях: тагачасны прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук і былы галоўны архівіст Расеі Рудольф Піхоя.

Расказвае Станіслаў Шушкевіч:

– Быў круглы стол па Украіне, круглы стол па Белавежскаму пагадненню. Тут прысутнічаюць навукоўцы і палітычныя дзеячы з многіх краін свету, з усёй постсавецкай прасторы. Заўтра я выступаю з заключным дакладам па маёй кнізе, выдадзенай на польскай мове, “Распад і ўваскрашэнне СССР”. Гэта будзе фінал канферэнцыі.

На 11 Варшаўскую канферэнцыю, якую ладзіць Інстытут Усходняй Еўропы, здамінуе ўкраінскае пытанне, хоць адзін дзень канфэрэнцыі цалкам быў прысвечаны Белавежскім пагадненням. Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што распад СССР быў непазбежны галоўным чынам па эканамічных прычынах.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя